Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как вы относитесь к созданию в школе электронных дневников?
Всего 356 человек

Сардэчна запрашаем

Дата: 19 сентября 2017 в 20:49, Обновлено 28 февраля в 16:55

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №2 г. Ваўкавыска”

 Музей

“Беларуская народная творчасць”

Адрас: 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Кутузова,12

Дата заснавання: 14 кастрычніка 2016 г.

Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы

Кіраўнік музея: Агей Іна Ігараўна

Мэта: выхаванне любові да Бацькаўшчыны і яе народа, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі.

Задачы:

1. Фарміраваць патрыятызм і грамадзянскасць, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, да гісторыі Айчыны, яе культуры.

2. Прапаганда народных традыцый, звычаяў, знаёмства з абрадамі беларусаў, з гісторыяй роднага краю.

3. Выхоўваць  любоў да роднай зямлі, прагажосці беларускага краю.

Метадычную дапамогу аказвае: Ваўкавыскі ваенна–гістарычны музей імя П.І. Баграціёна.

Кароткая характарыстыка фондаў музея

Для немясцовага госця магчымая вандроўка ў школьны музей можа стаць сапраўдным адкрыццём краю, у якім ён вырашыў адпачыць. Для кіраўніка школы, такая перспектыва музея - гэта новыя магчымасці арганізацыі выхаваўчай працы з вучнямі, якія на  свае вочы ўпэўняцца, што іх лакальная культура і мінуўшчына запатрабавана, выклікае цікавасць, а значыць, мае вартасць. Большая частка школьнага музея змяшчае разнастайныя артыфакты традыцыйнай  культуры. Яны збіраюцца сіламі настаўнікаў, вучняў, бацькоў, мясцовых жыхароў.

Наш музей расказвае пра культурную спадчыну роднага краю, мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі літаратуры і мовы, класныя мерапрыемствы.

Агульная колькасць экспанатаў — 273.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду — 253.

Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду — 20.

Плошча музея складае 57 м2, а таксама ёсць памяшканне для фондасховішча.

Экспазіцыі музея створаны на высокім мастацка-эстэтычным узроўні, з улікам сучасных патрабаванняў.

Большасць наведвальнікаў нашага школьнага  музея -  жыхары горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна. Былі таксама госці з Мінска, з Гродна, з Літвы.

Колькасць наведвальнікаў у 2016 годзе 1238

Экскурсій 84

Выстаў 1

Іншых мерапрыемстваў 2.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.