Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как вы относитесь к созданию в школе электронных дневников?
Всего 334 человека

Графік правядзення экскурсій

Дата: 19 сентября 2017 в 20:53, Обновлено 20 сентября 2017 в 08:47

Графік правядзення экскурсій у музеі

 “Беларуская народная творчасць”

ў 2017/2018 навучальным годзе

Дзень

Час

Панядзелак

выхадны

Аўторак

10.00-13.00

Серада

14.00-17.00

Чацвер

10.00-14.00

Пятніца

09.00-12.00

Субота

09.00-13.00

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў школьным музеі

“Беларуская народная творчасць”

Важным накірункам у дзейнасці музея з'яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў. Шырока практыкуюцца навучальныя экскурсіі, якія праводзяць члены савета музея – больш вопытныя экскурсаводы. Тут паступова паглыбляюцца веды вучняў, у якіх з'яўляюцца захопленасць сваёй справай, жаданне пазнаць больш, бо яны праводзяць экскурсіі не толькі для сваіх аднагодкаў, але і для дарослых. Тэматыка экскурсій рознабаковая:

- “Прылады працы”

- “Ганчарныя вырабы”

- Прафесіі нашых продкаў”

- “Пра што гаворыць “Спадчына”?”

- “Абрады беларусаў”

- “Гісторыя адной рэчы”

- “Матуліны рэчы”

- “Матчыны рукі ў сакрэтах ткацкага рамяства”

- “Як гучаць рэчы”

- “Ласкавы матчын ручнік”

- “Узоры майго жыцця”

- “Беларускі арнамент . Ткацтва ”

- “Вобразы і сімвалы народнага ручніка”

- “Ад сініх кветачак да кашуляк дзетачкам”

- “Да вытокаў дакрануся”

- “Мамін ручнік – белая дарога ў вечнасць”

У справе вывучэння роднага краю мы не абмяжоўваемся аднымі экскурсіямі і падарожжамі. У музеі ладзяцца рухомыя выставы: "Вышыўка і ткацтва як віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", "Лён-лянок", “Адраджаем рамёствы”, "Матулін ручнік".

Наш музей – сапраўдная скарбніца для правядзення заняткаў. Тут праводзяцца тэматычныя ўрокі не толькі па беларускай літаратуры і мове, але і па гісторыі,  па музыцы, выхаваўчыя гадзіны, піянерскія зборы, конкурсы чытальнікаў, завочныя падарожжы, інфармацыйныя гадзіны.

Вопыт паказвае, што ўрокі, на якіх выкарыстоўваецца матэрыял музея, праходзяць цікава, садзейнічаюць паглыбленню ведаў вучняў, а масавыя мерапрыемствы музея ствараюць асаблівы эмацыянальны настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.