Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Как вы относитесь к созданию в школе электронных дневников?
Всего 364 человека

Экспазіцыя музея

Дата: 19 сентября 2017 в 20:57, Обновлено 20 сентября 2017 в 08:48

Змест экспазiцыi  музея

Экспазіцыя складаецца з наступных  раздзелаў:

экспазіцыя – ГАНЧАРСТВА

Посуд — неабходная рэч для існавання чалавека. У нашай краіне адным з  самых распаўсюджаных матэрыялаў для вырабу посуду была гліна. Стварэнне гліняных рэчаў мае назву ганчарства. Менавіта гэтаму старажытнаму, прыгожаму майстэрству прысвечана частка нашага музея. Экспазіцыя нашага музея прадстаўлена галоўным чынам ганчарнымі вырабамі 20-га стагоддзя.

2 экспазіцыя – ДРЭВААПРАЦОЎКА

Беларусь — краіна лясоў. Таму дрэва чалавек навучыўся апрацоўваць у далёка-далёкай старажытнасці. І хата з дрэва, і калыска, і нават крыж з дамавінай.  Дрэва суправаджала беларуса літаральна ад нараджэння да смерці.

Рэчы экспазіцыі з’яўляюцца бандарнымі вырабамі.

Бандарныя вырабы — драўляныя ёмістасці з клёпак для зберагання і дастаўкі прадуктаў,  вадкіх, паўвадкіх і сыпучых рэчываў. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці.

3 экспазіцыя – САЛОМАПЛЯЦЕННЕ.

Прадстаўлены цікавыя вырабы з саломы.

4 экспазіцыя – КАЛЯРОВЫЯ ЎЗОРЫ ЖЫЦЦЯ

Прадстаўляе жаночае майстэрства праз малюнак вышыўкі, упрыгожванне інтэр’еру хаты, а таксама надае яркасць адзенню. Таксама  гэта экспазіцыя змяшчае значную колькасць ручнікоў.

5 экспазіцыя – БЕЛАРУСКІ ЛЁН – СІМВАЛ НАЦЫІ І БРЭНД КРАІНЫ

У гэтай экспазіцыі паказана льноапрацоўка ад самой кудзелі да гатовага вырабу, а таксама прылады працы: кросны, колаўрот, часалкі, чаўначкі і інш.

Акрамя гэтага у экспазіцыі прысутнічаюць экспанаты сучаснага выкарыстання ільна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.