Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как вы относитесь к созданию в школе электронных дневников?
Всего 334 человека

Акция "Я – грамадзянін Беларусі"

Дата: 16 марта 2015 в 12:06, Обновлено 3 ноября 2016 в 12:36

Рэспубліканская патрыятычная акцыя

"Я – грамадзянін Беларусі"

Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.

У мэтах патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".

Асноўныя задачы Акцыі:

  • фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  • рэалізацыя маладзёжных ініцыятываў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;
  • развіццё ў навучэнцаў навыкаў праектнай дзейнасці;
  • актыўны ўдзел маладых грамадзян у вырашэнні сацыяльна-эканамічных, культурных, прававых, экалагічных і іншых праблем;
  • павышэнне ўзроўню духоўна-маральнай, інфармацыйнай, палітычнай і прававой культуры навучэнцаў;
  • папулярызацыя і прапаганда ў сродках масавай інфармацыі назапашанага вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні;
  • актыўнае ўключэнне навучэнцаў у работу па даследаванню, адраджэнню, папулярызацыі, захаванню і добраўпарадкаванню гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, сацыяльных аб'ектаў Беларусі;
  • уключэнне навучэнцаў у сацыяльна-карысную дзейнасць (дабрачыннасць, валанцёрства і інш.);
  • рэалізацыя маладзёжных ініцыятыў.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.